ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 13 лiстапада 2000 г. № 1732

 АБ ВЫДАЧЫ ПАЗЫКI АГРАПРАМЫСЛОВАМУ КАМБIНАТУ
 "МАЛАДЗЕЧАНСКI"

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдаць у лiстападзе 2000 года аграпрамысловаму камбiнату
"Маладзечанскi" са сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай
навукi, прадугледжаных на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя
патрэбы", пазыку ў суме 250 млн.рублёў для набыцця маладняку буйной
рагатай жывёлы, са зваротам пазычаных сродкаў да 1 мая 2003 г. i
выплатай 10 працэнтаў гадавых.
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем названых
сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН