ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 13 лiстапада 2000 г. № 1733

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ МАГIЛЁЎСКАМУ АБЛАСНОМУ 
 ДЗЯРЖАЎНАМУ ВЫТВОРЧАМУ АБ'ЯДНАННЮ ТРАНСПАРТУ АГРАПРАМА

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 2000 годзе Магiлёўскаму абласному дзяржаўнаму
вытворчаму аб'яднанню транспарту аграпрама на набыццё грузавога
аўтамабiля МАЗ-54329 13,3 млн.рублёў за кошт сродкаў
рэспублiканскага фонду падтрымкi вытворцаў сельскагаспадарчай
прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi, прадугледжаных на расходы
"Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".
 Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання, Мiнiстэрству
фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных
сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН