ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 сакавiка 1999 г. N 320

 АБ ПРЫСВАЕННI IМЯ У.Е.ЛАБАНКА УШАЦКАМУ МУЗЕЮ НАРОДНАЙ СЛАВЫ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прысвоiць iмя Героя Савецкага Саюза Уладзiмiра Елiсеевiча
Лабанка Ушацкаму музею народнай славы i надалей называць яго: Ушацкi
музей народнай славы iмя Героя Савецкага Саюза У.Е.Лабанка.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ