ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 лістапада 2000 г. № 1796
Аб правядзенні перагавораў па праекту Рашэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Рашэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў.
Адобрыць праект Рашэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб Правілах вызначэння краіны паходжання тавараў (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Вялічку Валянціна Уладзіміравіча на правядзенне перагавораў па праекту названага Рашэння.