"27" кастрычнiка 1995 г. г. Мiнск N 89 --- ------------ -- -----
Аб мiнiмальных спажывецкiх бюджэтах для розных сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва
У мэтах выканання Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб фармiраваннi i выкарыстаннi мiнiмальнага спажывецкага бюджэту" Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзiць сярэднедушавыя мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты па стану на 1 кастрычнiка 1995 года ў разлiку на месяц у наступных памерах для: сям'i з чатырох чалавек - 812889 руб. мужчыны працаздольнага ўзросту - 1000674 руб. жанчыны працаздольнага ўзросту - 993819 руб. маладой сям'i з двума дзецьмi - 807002 руб. маладой сям'i з адным дзiцем - 876642 руб. сям'i пенсiянераў - 676154 руб. мужчыны пенсiянера - 822478 руб.