ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 чэрвеня 2003 г. № 818

Аб камандзіраванні М.М.Кохана ў г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 19 па 20 чэрвеня 2003 г. у г. Вільнюс (Літоўская Рэспубліка) намесніка Старшыні Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Кохана Мікалая Мікалаевіча для ўдзелу ў рабочай сустрэчы кіраўнікоў аператыўных органаў Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь і Службы аховы дзяржаўнай граніцы пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літоўскай Рэспублікі.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню М.М.Кохана ажыццяўляецца за кошт сродкаў прымаючага боку.