ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2003 г. № 835
Аб правядзенні V Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур
Утратило силу постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28 марта 2022 г. № 181 (Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь, 01.04.2022, 5/50071) <C22200181>
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры аб правядзенні з мая 2003 г. да чэрвеня 2004 г. V Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.
2. Зацвердзіць склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенню V Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур (прыкладаецца).
Даручыць арганізацыйнаму камітэту вызначыць парадак правядзення фестывалю, склад журы і дырэкцыі фестывалю.
3. Міністэрству культуры, Камітэту па справах рэлігій і нацыянальнасцей пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрству адукацыі, Міністэрству інфармацыі, аблвыканкомам і Мінскаму гарвыканкому сумесна з зацікаўленымі забяспечыць падрыхтоўку і правядзенне V Усебеларускага фестывалю нацыянальных культур.