ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 чэрвеня 2003 г. № 842

Аб камандзіраванні А.А.Паўлоўскага ў г. Гданьск (Рэспубліка Польшча)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 24 па 26 чэрвеня 2003 г. у г. Гданьск (Рэспубліка Польшча) Старшыню Дзяржаўнага камітэта пагранічных войскаў Паўлоўскага Аляксандра Аляксеевіча для ўдзелу ў канферэнцыі кіраўнікоў пагранічных ведамстваў дзяржаў Балтыйскага рэгіёна.

Фінансаванне расходаў, звязаных з камандзіраваннем А.А.Паўлоўскага, ажыццявіць у адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 верасня 2002 г. № 1331 «Аб удасканаленні арганізацыі і фінансавання службовых камандзіровак за мяжу» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 111, 5/11207).