ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 чэрвеня 2003 г. № 886

Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Mіністpaў Рэспублікі Беларусь:

Арцюшэнка Лідзію Іванаўну, брыгадзіра маляроў спецыялізаванага ўпраўлення № 237 адкрытага акцыянернага таварыства «Будаўніча-мантажны трэст № 27», – за шматгадовую плённую працу, высокія вытворчыя паказчыкі і актыўны ўдзел у будаўніцтве першай чаргі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека;

Ганчарэвіч Галіну Міхайлаўну, галоўнага бухгалтара вытворча-гандлёвага унітарнага прадпрыемства «Грамадскае харчаванне» Ваўкавыскага раённага спажывецкага таварыства Гродзенскага аблспажыўсаюза, – за шматгадовую добрасумленную працу, значны acaбісты ўклад у развіццё спажывецкай кааперацыі і паляпшэнне гандлёвага абслугоўвання насельніцтва;