ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

2 ліпеня 2003 г. № 893

Аб камандзіраванні Л.А.Дубовіка ў г. Бішкек (Кыргызская Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 8 па 9 ліпеня 2003 г. у г. Бішкек (Кыргызская Рэспубліка) Старшыню Камітэта па энергаэфектыўнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь Дубовіка Льва Антонавіча для ўдзелу ў нарадзе прадстаўнікоў дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў па выкананню Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне забеспячэння энергаэфектыўнасці і энергазберажэння ад 7 кастрычніка 2002 г.

Прыняць да ведама, што фінансаванне расходаў па камандзіраванню Л.А.Дубовіка ажыццяўляецца за кошт сродкаў Камітэта па ўстойлівай энергетыцы Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН.