ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 кастрычнiка 1999 г. N 1535

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ АДУКАЦЫI СРОДКАЎ З 
 РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству адукацыi са сродкаў,
прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнiчных праграм i
праектаў, 2,5 млрд.рублёў для Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
iнфарматыкi i радыёэлектронiкi на набыццё камплектуючых вырабаў,
неабходных для мадэрнiзацыi лазернага генератара выяў ЭМ 5299.
 Мiнiстэрству фiнансаў, Мiнiстэрству адукацыi забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем указаных сродкаў.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ