ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 ліпеня 2003 г. № 969
Аб упаўнаважанні С.М.Мартынава на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аргенцінскай Рэспублікі аб эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава Сяргея Мікалаевіча на падпісанне Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аргенцінскай Рэспублікі аб эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Прызнаць страціўшым сілу пункт 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18 красавіка 2001 г. № 553 «Аб упаўнаважанні М.М.Хвастова на вядзенне перагавораў па некаторых праектах пагадненняў эканамічнага характару і падпісанне гэтых пагадненняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2001 г., № 42, 5/5780) у частцы надзялення М.М.Хвастова паўнамоцтвамі на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь Пагаднення з Аргенцінскай Рэспублікай.