ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
5 студзеня 2000 г. № 11
Аб правядзенні перагавораў па праекту Сумеснай дэкларацыі Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Італьянскай Рэспублікі аб стварэнні кансультатыўных груп па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва і аб яе падпісанні
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Згадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі, аб правядзенні перагавораў па праекту Сумеснай дэкларацыі Урада Рэспублікі Беларусь і Урада Італьянскай Рэспублікі аб стварэнні кансультатыўных груп па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва (дадаецца)* і аб яе падпісанні.
______________________________
* Не рассылаецца.
Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Мартынава С.М. на вядзенне названых перагавораў і ў выпадку дасягнення дамоўленасці па праекту Сумеснай дэкларацыі падпісаць яе.