ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
24 ліпеня 2003 г. № 986
Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачых Паўночнага флоту Расійскай Федэрацыі
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
За ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, забеспячэнне абараназдольнасці Саюзнай дзяржавы ўзнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ваеннаслужачых Паўночнага флоту Расійскай Федэрацыі:
Сакалоўскага Міхаіла Ігнатавіча, начальніка ўзбраення і эксплуатацыі ўзбраення – намесніка камандуючага Паўночным флотам Расійскай Федэрацыі па ўзбраенню і эксплуатацыі ўзбраення, віцэ-адмірала;
Радзеўскага Генадзія Антонавіча, камандзіра сёмай аператыўнай эскадры Паўночнага флоту Расійскай Федэрацыі, віцэ-адмірала;
Дзянскевіча Аляксандра Уладзіміравіча, начальніка службы радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Паўночнага флоту Расійскай Федэрацыі, контр-адмірала;