ПАСТАНОВА ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СХОДУ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

30 ліпеня 2003 г. № 500-ПСР2

Аб узнагароджанні М.А.Андзілеўкі, Л.С.Садоўскай і Л.Н.Урублеўскай Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Прэзідыум Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

За шматгадовую плённую педагагічную работу і значны ўклад у рэалізацыю сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь узнагародзіць Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Андзілеўку Мілеція Антонавіча – дырэктара Лужкаўскай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці;

Садоўскую Людмілу Сцяпанаўну – настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Лужкаўскай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці;

Урублеўскую Леангіну Нарбертаўну – настаўніцу рускай мовы і літаратуры Лужкаўскай сярэдняй школы Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці.