ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 снежня 2000 г. № 1834
Аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Дзяржаўнага патэнтнага камітэта, узгодненую з зацікаўленымі, аб падпісанні Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці.
Зацвердзіць праект Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці (прыкладаецца)* у якасці асновы для правядзення перагавораў.
______________________________
* Не рассылаецца.
Дазволіць у выпадку неабходнасці ўносіць у дадзены праект Праграмы змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.
Упаўнаважыць Намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Дземчука Міхаіла Іванавіча на правядзенне перагавораў з Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці і ў выпадку дасягнення дамоўленасцей у межах зацверджанага праекта Праграмы супрацоўніцтва паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці на падпісанне названай Праграмы.