ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 4 снежня 2000 г. № 1842

 АБ УСТАНОЎЦЫ МЕМАРЫЯЛЬНАЙ ДОШКI НАРОДНАМУ МАСТАКУ БССР 
 СЕЛIХАНАВУ С.I.

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Устанавiць у 2001 годзе мемарыяльную дошку на доме 17/30 па
вулiцы Я.Купалы ў г.Мiнску, дзе жыў народны мастак БССР, лаўрэат
Ленiнскай прэмii, скульптар Селiханаў Сяргей Iванавiч.
 Аплату расходаў, звязаных з праектаваннем i вырабам
мемарыяльнай дошкi, ускласцi на Мiнiстэрства культуры, з яе
ўстаноўкай - на Мiнскi гарвыканком.
 
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь У.ЯРМОШЫН