ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 13 снежня 2000 г. № 1904

 АБ ПЕРАДАЧЫ СЯДЗIБНАГА ДОМА XIX СТАГОДДЗЯ У ЛОШЫЦКIМ 
 СЯДЗIБНА-ПАРКАВЫМ КОМПЛЕКСЕ г.МIНСКА З РЭСПУБЛIКАНСКАЙ
 УЛАСНАСЦI Ў КАМУНАЛЬНУЮ ЎЛАСНАСЦЬ г.МIНСКА
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Прыняць прапанову Мiнiстэрства культуры, узгодненую з Мiнскiм
гарвыканкомам, Мiнiстэрствам па кiраванню дзяржаўнай маёмасцю i
прыватызацыi, Мiнiстэрствам эканомiкi, Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам юстыцыi, аб бязвыплатнай перадачы сядзiбнага дома ў
Лошыцкiм сядзiбна-паркавым комплексе г.Мiнска - помнiка архiтэктуры
XIX стагоддзя з рэспублiканскай уласнасцi ў камунальную ўласнасць
г.Мiнска для выкарыстання яго ў якасцi музея.
 Мiнiстэрству культуры, Мiнскаму гарвыканкому ажыццявiць ва
ўстаноўленым парадку прыёмку-перадачу названага аб'екта.