ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     20 снежня 2000 г. № 1947

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ ДЗЯРЖАЎНАМУ КАМIТЭТУ ПА НАВУЦЫ I 
 ТЭХНАЛОГIЯХ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць  Дзяржаўнаму  камiтэту па навуцы i тэхналогiях у 2000
годзе  са  сродкаў,  прадугледжаных  у  рэспублiканскiм  бюджэце  на
фiнансаванне    фундаментальных  даследаванняў,   навукова-тэхнiчных
праграм i   праектаў,   66,9    млн.рублёў    для    Рэспублiканскай
навукова-тэхнiчнай    бiблiятэкi    на   правядзенне   падпiскi   на
навукова-тэхнiчныя перыядычныя выданнi.
     Мiнiстэрству   фiнансаў,  Дзяржаўнаму  камiтэту  па  навуцы   i
тэхналогiях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых
сродкаў.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН