ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
28 снежня 2000 г. № 2009
Аб ушанаванні памяці народных артыстаў Беларусі Куляшова У.А. і Шыпілы Я.П.
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства культуры, узгодненую з Міністэрствам фінансаў і Віцебскім аблвыканкомам, аб ушанаванні памяці народных артыстаў Беларусі Куляшова Уладзіміра Аляксандравіча і Шыпілы Яўгена Патафеевіча ў частцы ўстаноўкі надмагільных помнікаў.
Устанавіць надмагільны помнік У.А.Куляшову на гарадскіх могілках горада Віцебска, а Я.П.Шыпілу – у вёсцы Свяціца Асвейскага пасялковага Савета Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.
Прыняць да ведама, што фінансавыя расходы па вырабу помнікаў (па 500 тыс. рублёў кожны) бярэ на сябе Міністэрства культуры, а па транспарціроўцы і ўстаноўцы помнікаў – Віцебскі аблвыканком.