ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      1 жнiўня 2003 г. № 1023

АБ УЗНАГАРОДЖАННI Г.В.БАЧКОВАЙ, В.I.ВАРАМ'ЁВА, М.I.ТОРЧЫКА
I Т.С.УСАЧОВАЙ ГАНАРОВАЙ ГРАМАТАЙ САВЕТА МIНIСТРАЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Узнагародзiць  Ганаровай  граматай  Савета Miнicтpaў Рэспублiкi
Беларусь:
     Бачкову Галiну   Вiктараўну,   першага   намеснiка    дырэктара
Нацыянальнага   цэнтра   законапраектнай  дзейнасцi  пры  Прэзiдэнце
Рэспублiкi Беларусь,  за  значны  асабiсты  ўклад  ва  ўдасканаленне
норматворчай  дзейнасцi  ў  рэспублiцы  i  забеспячэнне  эфектыўнага
ўзаемадзеяння органаў дзяржаўнага кiравання па падрыхтоўцы  праектаў
заканадаўчых актаў;
     Варам'ёва Вiктара  Iванавiча,  намеснiка  дырэктара   адкрытага
акцыянернага  таварыства  "Вiцебскi  аблаграсервiс",  за шматгадовую
добрасумленную  працу,  значны   асабiсты   ўклад   у   забеспячэнне
вытворчасцi сельскагаспадарчай прадукцыi;
     Торчыка Мiкалая     Iванавiча,      генеральнага      дырэктара
Лесаўпарадкавальнага   рэспублiканскага   унiтарнага   прадпрыемства
"Белдзяржлес", за шматгадовую плённую працу, вялiкi асабiсты ўклад у
развiццё  лясной гаспадаркi,  павышэнне эфектыўнасцi лесакарыстання,
укараненне ў  вытворчасць  навукова-тэхнiчных  дасягненняў  i  новых
тэхналогiй лесаўпарадкавання;
     Усачову Тамару  Сяргееўну,  намеснiка  дырэктара   дэпартамента
знешнеэканамiчнай  дзейнасцi - начальнiка ўпраўлення знешнегандлёвай
палiтыкi i замежных iнвестыцый Мiнiстэрства  сельскай  гаспадаркi  i
харчавання,  за  значны  асабiсты ўклад у развiццё знешнеэканамiчнай
дзейнасцi ў аграпрамысловым комплексе рэспублiкi.

Выконваючы абавязкi Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь                                       С.СIДОРСКI