ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     1 лiстапада 1999 г. N 1711

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАМОЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ УРАДАМ
 РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I УРАДАМ РЭСПУБЛIКI ПЕРУ АБ
 САДЗЕЙНIЧАННI АЖЫЦЦЯЎЛЕННЮ I ЎЗАЕМНАЙ АБАРОНЕ IНВЕСТЫЦЫЙ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Згадзiцца з прапановай Мiнiстэрства замежных спраў,  узгодненай
з зацiкаўленымi,  аб правядзеннi перамоў па праекту Пагаднення памiж
Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Перу аб садзейнiчаннi
ажыццяўленню i ўзаемнай абароне iнвестыцый (дадаецца) *).

 _____________________________
     *) Не рассылаецца.

     Упаўнаважыць першага   намеснiка   Мiнiстра   замежных    спраў
Мартынава С.М. на правядзенне ўказаных перамоў.
     Зацвердзiць праект дадзенага Пагаднення  ў  якасцi  асновы  для
перамоў,  дазволiўшы  ўнесцi ў яго ў выпадку неабходнасцi змяненнi i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ