ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 10 лiстапада 1999 г. N 1761

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI МIНIСТЭРСТВУ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI I
 ХАРЧАВАННЯ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ НА ПРАВЯДЗЕННЕ РАБОТЫ ПА
 ЛЯЧЭННЮ ГIНЕКАЛАГIЧНЫХ ЗАХВОРВАННЯЎ I СТЫМУЛЯВАННЮ
 ЎЗНАЎЛЕНЧЫХ ФУНКЦЫЙ У КАРОЎ

 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 1999 годзе Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i
харчавання для калгасаў, саўгасаў i iншых сельскагаспадарчых
прадпрыемстваў на правядзенне работы па лячэнню гiнекалагiчных
захворванняў i стымуляванню ўзнаўленчых функцый у кароў 60
млрд.рублёў за кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi i харчавання, прадугледжаных
пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 1999
г. N 426 на расходы "Iншыя субсiдыi на неадкладныя патрэбы".