ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
 17 лiстапада 1999 г. N 1794

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI СРОДКАЎ 
 З РЭСПУБЛIКАНСКАГА БЮДЖЭТУ
 
 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
 Выдзелiць у 1999 годзе Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi са
сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
мiжнароднага навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, 5 млрд.рублёў на
фiнансаванне расходаў для падрыхтоўкi i правядзення Мiжнароднай
навуковай канференцыi "Еўропа - наш агульны дом: экалагiчныя
аспекты", якая адбудзецца ў Мiнску 6-9 снежня 1999 г.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.ЛIНГ