ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      8 снежня 1999 г. N 1910

 АБ ВЫДЗЯЛЕННI СРОДКАЎ НА ПРАВЯДЗЕННЕ ДАБРАЧЫННАГА 
 НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Выдзелiць   у   1999   годзе   Мiнiстэрству  культуры  за  кошт
пераразмеркавання    бюджэтных    асiгнаванняў,   прадугледжаных   у
рэспублiканскiм   бюджэце   на  спецыяльныя  сацыяльныя  праграмы  i
мерапрыемствы, 9,8   млрд.рублёў   для    частковага    фiнансавання
дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей.
     Мiнiстэрству   культуры   забяспечыць   кантроль   за   мэтавым
выкарыстаннем  указаных  сродкаў  i  да 1 лютага 2000 г. прадставiць
Мiнiстэрству фiнансаў справаздачу аб iх выкарыстаннi.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ