ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ 21 снежня 1999 г. N 1967
АБ ВЫДЗЯЛЕННI ДАДАТКОВЫХ АСIГНАВАННЯЎ КIРАЎНIЦТВУ СПРАВАМI ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ АБСТАЛЯВАННЯ I МЯККАГА IНВЕНТАРУ
У сувязi з заканчэннем рэканструкцыi лячэбнага корпуса Рэспублiканскай бальнiцы Галоўнага ўпраўлення лячэбна-прафiлактычных i санаторна-курортных устаноў Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе: Выдзелiць у 1999 годзе са сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных па падраздзелу "Iншыя мерапрыемствы ў галiне сацыяльнай палiтыкi", Кiраўнiцтву справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 227 млрд.рублёў для набыцця абсталявання i мяккага iнвентару. Мiнiстэрству фiнансаў улiчыць суму ў 227 млрд.рублёў пры ўдакладненнi бюджэту ў 1999 годзе.