ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
21 снежня 1999 г. № 1969
Аб выдзяленні Фонду інфарматызацыі сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 красавіка 1999 г. № 195 «Аб некаторых пытаннях інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь» Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Выдзеліць у 1999 годзе Фонду інфарматызацыі са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў, 3,2 млрд. рублёў для распрацоўкі дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі на 2001–2005 гады.
2. Вызначыць Беларускі дзяржаўны універсітэт галаўной арганізацыяй па распрацоўцы дзяржаўнай праграмы інфарматызацыі на 2001–2005 гады.
3. Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту, Дзяржаўнаму камітэту па навуцы і тэхналогіях забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў, выдзеленых гэтай пастановай.