ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 снежня 1999 г. № 2025
Аб выдзяленні сродкаў з рэспубліканскага бюджэту
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Паменшыць у 1999 годзе на 49 785,6 млн. рублёў Беларускаму інавацыйнаму фонду суму сродкаў на фінансаванне навукова-даследчых, вопытна-канструктарскіх і вопытна-тэхналагічных работ, якія выконваюцца па інавацыйных праектах, павялічыўшы на гэту суму расходы рэспубліканскага бюджэту на фінансаванне іншых напрамкаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.
2. Выдзеліць у 1999 годзе са сродкаў, якія прадугледжаны ў рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне фундаментальных даследаванняў, навукова-тэхнічных праграм і праектаў:
Беларускаму дзяржаўнаму універсітэту – 37 069,5 млн. рублёў на закупку камп’ютэраў і вылічальнай тэхнікі;