ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      29 снежня 1999 г. N 2034

 АБ КАМПЕНСАВАННI ВАЛЮТНЫХ СРОДКАЎ ГРАМАДСКАМУ  АБ'ЯДНАННЮ 
 "САЮЗ ПАЛЯКАЎ НА БЕЛАРУСI"

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     У  мэтах  выканання  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  бюджэце
Рэспублiкi  Беларусь на 1999 год" Мiнiстэрству фiнансаў кампенсаваць
да  31  снежня  1999  г.  Грамадскаму  аб'яднанню  "Саюз  палякаў на
Беларусi"    суму,   эквiвалентную   адной   тысячы   долараў   ЗША,
заблакiраванную  ў  Знешэканомбанку СССР па стану на 1 студзеня 1992
г., у беларускiх рублях па курсу Нацыянальнага банка.
     
 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                          С.ЛIНГ