ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
31 снежня 1999 г. № 2087
Аб кампенсацыі сродкаў ільнонасенстанцыям
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзіцца з прапановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, узгодненай з Міністэрствам фінансаў, аб кампенсацыі льнонасенстанцыям сродкаў, якія выплачваюцца імі ў якасці працэнтаў па крэдытах, атрыманых на правядзенне разлікаў з калгасамі, саўгасамі і іншымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі за льнонасенне, што закупляецца для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб, у наступным парадку:
1.1. па крэдытах, атрыманых з 1 верасня да 13 кастрычніка 1999 г. і ў адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 1999 г. № 1579, працэнты, выплачаныя да 1 снежня 1999 г., кампенсуюцца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка;