ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 жніўня 2003 г. № 1099

Аб камандзіраванні Л.С.Мальцава ў Астраханскую вобласть (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць у Астраханскую вобласць (Расійская Федэрацыя) Міністра абароны Мальцава Леаніда Сямёнавіча:

28 жніўня 2003 г. (тэрмінам на адзін дзень) – для ўдзелу ў тактычным вучэнні Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь;

з 3 па 4 верасня 2003 г. (тэрмінам на два дні) – для ўдзелу ў сумесным вучэнні з баявой стральбой сіл супрацьпаветранай абароны (ваенна-паветраных сіл і супрацьпаветранай абароны) дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «Баявая садружнасць-2003».