ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
29 жніўня 2003 г. № 1122
Аб узнагароджанні А.М.Петкевіча і У.В.Самсонава Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
Петкевіча Аляксандра Мікалаевіча, дырэктара Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісу і настольнаму тэнісу, за падрыхтоўку спартсменаў высокага класа, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ў Рэспубліцы Беларусь;
Самсонава Уладзіміра Віктаравіча, спартсмена-інструктара Мінскай абласной арганізацыі Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», за выдатныя спартыўныя дасягненні, вялікія заслугі ў развіцці фізічнай культуры і спорту ў рэспубліцы.