ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      5 верасня 2003 г. № 1160

АБ КАМАНДЗIРАВАННI В.В.МIЦКЕВIЧА Ў г.БОН
(ФЕДЭРАТЫЎНАЯ РЭСПУБЛIКА ГЕРМАНIЯ)

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     Камандзiраваць з 7 па 10 верасня 2003 г.  у г.Бон (Федэратыўная
Рэспублiка Германiя) намеснiка Мiнiстра  юстыцыi  Мiцкевiча  Валерыя
Вацлававiча  для  ўдзелу  ў  семiнары  па  пытаннях  натарыята,  якi
праводзiцца Германскiм фондам мiжнароднага прававога супрацоўнiцтва.
     Прыняць  да  ведама,  што  фiнансаванне  расходаў,  звязаных  з
камандзiраваннем   В.В.Мiцкевiча,  ажыццяўляецца  за  кошт   сродкаў
прымаючага боку.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.Сiдорскi