ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 верасня 2003 г. № 1197

Аб правядзенні Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня»

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Прыняць прапанову Міністэрства культуры аб правядзенні ў 2003–2005 гадах Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня», прысвечанага 60-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

2. Стварыць арганізацыйны камітэт Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» ў складзе згодна з дадаткам.

3. Даручыць арганізацыйнаму камітэту Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» ў двухмесячны тэрмін распрацаваць парадак правядзення Другога Усебеларускага фестывалю народнага мастацтва «Беларусь – мая песня» і каляндарны план асноўных яго мерапрыемстваў на 2003–2005 гады.