ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
22 верасня 2003 г. № 1203
Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян.
Зацвердзіць у якасці асновы для правядзення перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Малдова аб узаемных бязвізавых паездках грамадзян (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
Упаўнаважыць намесніка Міністра замежных спраў Герасіменку Аляксандра Міхайлавіча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволіўшы ўносіць у яго змяненні, якія не маюць прынцыповага характару.