ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

22 верасня 2003 г. № 1204

Аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж мытнымі адміністрацыямі

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага камітэта, узгодненую з Міністэрствам замежных спраў, Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж мытнымі адміністрацыямі.

Зацвердзіць у якасці асновы для перагавораў праект Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Румыніі аб супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе паміж мытнымі адміністрацыямі (прыкладаецца)*.

______________________________

*Не рассылаецца.

Упаўнаважыць Старшыню Дзяржаўнага мытнага камітэта Шпілеўскага Аляксандра Францавіча на правядзенне перагавораў па праекту ўказанага Пагаднення, дазволіўшы ў выпадку неабходнасці ўносіць у яго змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.