ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     29 верасня 2003 г. № 1232

АБ ВЫДЗЯЛЕННI НАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКАДЭМII НАВУК БЕЛАРУСI БЮДЖЭТНЫХ
СРОДКАЎ

     Савет Miнicтpaў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1. Выдзелiць  у 2003 годзе Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi
са сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце на фiнансаванне
фундаментальных    даследаванняў,    навукова-даследчых  праграм   i
праектаў, 169,7 млн.рублёў, з ix на выкананне:
     навукова-даследчага праекта         "Распрацоўка         мадэлi
тэрытарыяльна-галiновага   кiравання    ва    ўмовах    фармiравання
сацыяльна-арыентаванай  рыначнай  эканомiкi  Рэспублiкi  Беларусь" -
86,0 млн.рублёў;
     навукова-даследчага праекта    "Асновы   iдэалогii   беларускай
дзяржавы" - 83,7 млн.рублёў.
     2. Камiтэту  па  навуцы  i  тэхналогiях  пры  Савеце  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за
мэтавым    выкарыстаннем   выдзеленых  у  адпаведнасцi  з   дадзенай
пастановай сродкаў.

Выконваючы абавязкi
Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь                      С.Сiдорскi