УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 кастрычніка 2003 г. № 443

Аб прысуджэнні ўстанове адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» Ганаровага дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь

За асаблівыя дасягненні ў сацыяльна-культурным развіцці і ў сувязі з 50-годдзем з дня заснавання прысудзіць установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту» Ганаровы дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.