ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
1 кастрычніка 2003 г. № 1241
Аб правядзенні перагавораў па лібералізацыі гандлю тэкстыльнымі вырабамі з краінамі Еўрапейскага саюза
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па лібералізацыі гандлю тэкстыльнымі вырабамі з краінамі Еўрапейскага саюза.
Зацвердзіць асноўныя палажэнні пазіцыі беларускага боку на перагаворах па лібералізацыі гандлю тэкстыльнымі вырабамі з кpaінамі Еўрапейскага саюза (прыкладаюцца)*.
Упаўнаважыць намесніка Міністра замежных спраў Міхневіча Аляксандра Юр’евіча на вядзенне названых перагавораў.
______________________________
*Не рассылаюцца.
Асноўныя палажэнні пазіцыі беларускага боку на перагаворах па лібералізацыі гандлю тэкстыльнымі вырабамі з краінамі Еўрапейскага саюза
1. Зыходзіць з таго, што дамоўленасці па гандлю тэкстыльнымі вырабамі і адзеннем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам дазволяць дасягнуць лібералізацыі гандлю тэкстыльнымі вырабамі з краінамі Еўрапейскага саюза.