ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 кастрычніка 2003 г. № 1260

Аб правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці»

Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесці з 20 снежня 2003 г. па 10 студзеня 2004 г. навагоднюю дабрачынную акцыю «Нашы дзеці» з удзелам міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, аблвыканкомаў і Мінскага гарвыканкома, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў.

2. Міністэрству адукацыі:

да 1 снежня 2003 г. зацвердзіць пералік міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, грамадскіх арганізацый (па ўзгадненню), прапанаваных для ўдзелу ў навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці», і давесці яго да ведама гэтых арганізацый;

пры неабходнасці па ўзгадненню з зацікаўленымі ўносіць змяненні ў названы пералік.