ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
14 кастрычніка 2003 г. № 1326
Аб узнагароджанні Р.Я.Айзберга і Э.І.Хацько Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Узнагародзіць Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь:
галоўнага навуковага супрацоўніка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут геалагічных навук Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», члена-карэспандэнта Айзберга Рому Яфімавіча за значны ўклад у вывучэнне тэктонікі і рэгіянальнай геалогіі, вырашэнне праблем нафтагазаноснасці нетраў тэрыторыі Беларусі і сумежных рэгіёнаў, плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць і падрыхтоўку навуковых кадраў;
загадчыка лабараторыі дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут заалогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», доктара біялагічных навук, прафесара Хацько Элеанору Іванаўну за значны ўклад у развіццё энтамалогіі, стварэнне асноў глебавай заалогіі ў рэспубліцы, шматгадовую плённую навукова-арганізацыйную дзейнасць.