ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

6 лістапада 2003 г. № 1481

Аб падпісанні Пагаднення паміж Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам Азербайджанскай Рэспублікі па зямлі і картаграфіі аб супрацоўніцтве ў галіне геадэзіі, картаграфіі, землеўпарадкавання і зямельнага кадастру

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Пагадзіцца з прапановай Камітэта па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў і Міністэрствам юстыцыі, аб падпісанні Пагаднення паміж Камітэтам па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным камітэтам Азербайджанскай Рэспублікі па зямлі і картаграфіі аб супрацоўніцтве ў галіне геадэзіі, картаграфіі, землеўпарадкавання і зямельнага кадастру.