ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     5 лiстапада 1999 г. N 1745

 АБ ПРАВЯДЗЕННI ПЕРАГАВОРАЎ ПА ПРАЕКТУ ПАГАДНЕННЯ ПАМIЖ 
 УРАДАМ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ I КАБIНЕТАМ МIНIСТРАЎ УКРАIНЫ 
 АБ СУПРАЦОЎНIЦТВЕ I ЎЗАЕМНАЙ ДАПАМОЗЕ Ў МЫТНЫХ СПРАВАХ

     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     Прыняць прапанову Дзяржаўнага мытнага  камiтэта,  узгодненую  з
Мiнiстэрствам   замежных   спраў,  Мiнiстэрствам  юстыцыi  i  iншымi
зацiкаўленымi,  аб правядзеннi  перагавораў  па  праекту  Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах.
     Адобрыць праект  Пагаднення  памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i
Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе  ў
мытных  справах  (прыкладаецца)  *)  у якасцi асновы для правядзення
перагавораў.

 ____________________________
     *) Не рассылаецца.

     Даручыць Старшынi   Дзяржаўнага   мытнага  камiтэта  Макарэвiчу
Вiкенцiю   Вiкенцьевiчу   фармiраванне   дэлегацыi   i   правядзенне
перагавораў.
     Дазволiць уносiць у выпадку неабходнасцi  ў  праект  Пагаднення
памiж  Урадам  Рэспублiкi  Беларусь i Кабiнетам Мiнiстраў Украiны аб
супрацоўнiцтве i ўзаемнай  дапамозе  ў  мытных  справах  змяненнi  i
дапаўненнi, якiя не маюць прынцыповага характару.
 
 Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
 Рэспублiкi Беларусь                                      В.ДАЛГАЛЁЎ