УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

18 лістапада 2003 г. № 521

Аб прысваенні М.С.Бібіку ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь»

За вялікі асабісты ўклад ва ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў вытворчасці зборнага жалезабетону і асваенне новых прагрэсіўных відаў будаўнічых канструкцый прысвоіць дырэктару адкрытага акцыянернага таварыства «Завод зборнага жалезабетону № 1» Бібіку Міхаілу Сяргеевічу ганаровае званне «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь».