УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

19 лістапада 2003 г. № 526

Аб узнагароджанні А.Г.Лось і Р.Я.Ландарскага дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь

За значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва:

узнагародзіць мастака-графіка Лось Алену Георгіеўну медалём Францыска Скарыны;

прысвоіць мастаку Ландарскаму Роберту Яфімавічу ганаровае званне «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».