ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
19 лістапада 2003 г. № 1514
Аб упаўнаважанні В.П.Пугачова на падпісанне Генеральнага Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія
Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Упаўнаважыць першага намесніка Міністра замежных спраў Пугачова Васіля Паўлавіча на падпісанне Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія (прыкладаецца)*.
______________________________
*Не рассылаецца.
2. Прызнаць страціўшай сілу частку трэцюю пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23 чэрвеня 2003 г. № 833 «Аб правядзенні перагавораў па праекту Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія і падпісанні ўказанага Генеральнага пагаднення» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 73, 5/12664) у частцы надзялення С.М.Мартынава паўнамоцтвамі на падпісанне Генеральнага пагаднення.