ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
23 чэрвеня 2003 г. № 833
Аб правядзенні перагавораў па праекту Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія і падпісанні ўказанага Генеральнага пагаднення
Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 19 ноября 2003 г. № 1514 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 130, 5/13397) <C20301514>
Савет Mіністpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Пагадзіцца з прапановай Міністэрства замежных спраў, узгодненай з Міністэрствам юстыцыі і іншымі зацікаўленымі, аб правядзенні перагавораў па праекту Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія і падпісанні названага Генеральнага пагаднення.
Зацвердзіць у якасці асновы для перагавораў праект Генеральнага пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Каралеўства Саудаўская Аравія (прыкладаецца)*, дазволіўшы ўнесці ў яго ў выпадку неабходнасці змяненні і дапаўненні, якія не маюць прынцыповага характару.