ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

24 лістапада 2003 г. № 1533

Аб камандзіраванні Л.П.Гулякі ў г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 24 па 30 лістапада 2003 г. у г. Пекін (Кітайская Народная Рэспубліка) Міністра культуры Гуляку Леаніда Паўлавіча для ўдзелу ў правядзенні Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Кітаі і падпісання Пратакола аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам культуры Кітайскай Народнай Рэспублікі на 2004–2006 гады.

Прыняць да ведама, што аплата праезду ажыццяўляецца за кошт сродкаў Міністэрства культуры, знаходжанне ў г. Пекіне – за кошт прымаючага боку.