ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

3 снежня 2003 г. № 1580

Аб камандзіраванні Л.С.Мальцава ў г. Маскву (Расійская Федэрацыя)

Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

Камандзіраваць з 9 па 10 снежня 2003 г. у г. Маскву (Расійская Федэрацыя) Міністра абароны Рэспублікі Беларусь Мальцава Леаніда Сямёнавіча для ўдзелу ў пасяджэннях Савета міністраў абароны дзяржаў – членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы і Савета міністраў абароны дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.