ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

5 снежня 2003 г. № 1585

Аб упаўнаважанні Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава С.М. на падпісанне пагадненняў паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі

Савет Mініcтpaў Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Упаўнаважыць Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мартынава Сяргея Мікалаевіча на падпісанне ад імя Урада Рэспублікі Беларусь:

Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне каранціну і аховы раслін;

Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі аб супрацоўніцтве ў галіне ветэрынарыі.

2. Прызнаць страціўшым сілу пункт 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 кастрычніка 2003 г. № 1336 «Аб упаўнаважанні Mініcтpa сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Ломаця З.К. на падпісанне пагадненняў паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Сірыйскай Арабскай Рэспублікі» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 118, 5/13211).